3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
У ДАІ нагадалі правілы бяспекі для матацыклістаў

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадала правілы бяспекі для матацыклістаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Для гарантавання ўласнай бяспекі, а таксама бяспекі навакольных вадзіцель мотатранспарту абавязаны: быць у зашпіленым моташлеме, рухацца ў межах усталяванага хуткаснага абмежавання, рухацца ў межах сваёй паласы, з уключаным блізкім святлом фар, выконваць неабходны бакавы інтэрвал, карыстацца паказальнікамі павароту, а пры іх адсутнасці - падаваць сігналы павароту рукой.
Вадзіцелю мотатранспарту забараняецца: развіваць хуткасць, якая перавышае ўстаноўленыя абмежаванні, ажыццяўляць небяспечныя манеўры, перасоўвацца на адным коле, перавозіць пасажыраў у стане ап'янення, за выключэннем выпадкаў іх размяшчэння ў бакавым прычэпе, выязджаць на паласу сустрэчнага руху, рухацца паміж аўтамабілямі ў шчыльным патоку.