3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Маскве перадалі ў дар Музею Перамогі зліткі са сплаву манет Мінскага і Брэсцкага помнікаў
У рамках акцыі "Жывая памяць удзячных пакаленняў" у Маскве перадалі ў дар Музею Перамогі зліткі са сплаву манет Мінскага і Брэсцкага помнікаў.
Нагадаем, дадзены праект уключае ў сябе стварэнне трох помнікаў. Першы ўжо ўстаноўлены ў беларускай сталіцы ў 2022 годзе, а другі - у 2024-м у Брэсце. Трэці ж мемарыял плануюць усталяваць у Маскве. Асаблівае значэнне набывае гэта акцыя для ўдзельнікаў СВА - манеты з фронту перадаюцца ў касках і пустых гільзах.
Да акцыі "Жывая памяць удзячных пакаленняў" далучыліся музеі з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Амаль з 1 млн манет зробяць адзіны сплаў, які будзе дададзены ў мемарыял. У выглядзе зліткаў ён вернецца ў Беларусь і Расію.