3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінску пражывае 278 ветэранаў Вялікай Айчыннай, самаму старэйшаму - 107 гадоў
У Мінску пражывае 278 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, самаму старэйшаму споўнілася 107 гадоў. У сталіцы таксама 939 асоб, якія пацярпелі ад Вялікай Айчыннай. У шматлікіх вайна адняла дзяцінства.
Органы сацыяльны абароны правялі абследаванне ўмоў пражывання ўсіх ветэранаў. Гэта не разавая акцыя напярэдадні Дня Перамогі, а сістэматычная работа сацыяльных служб. Увага пры гэтым надаецца кожнаму ветэрану, а таксама ўсім просьбам і заяўкам, што прыходзяць ад іх. Да 9 Мая запланавана ўручэнне падарункаў, віншавальных паштовак і шэраг іншых мерапрыемстваў.