3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Ва ўмовах экстрэмальных маразоў Беларуская чыгунка працуе ў штатным рэжыме
Ва ўмовах экстрэмальна нізкіх тэмператур Беларуская чыгунка працуе ў штатным рэжыме. Пра гэта расказаў Аляксандр Харашэвіч, першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі.
"У сярэднім за суткі па чыгунцы праходзіць каля 750 пасажырскіх цягнікоў розных катэгорый. Па стане на 11:00 2 лютага ўсе цягнікі рухаюцца ў адпаведнасці з графікам. Намаганні работнікаў беларускай магістралі сканцэнтраваныя ў першую чаргу на прыярытэтных задачах: забеспячэнні бесперабойнага руху цягнікоў, падтрыманні працаздольнасці інфраструктуры, а таксама стварэнні бяспечных умоў для пасажыраў на станцыях і пешаходных пераходах", - пракаменціраваў Харашэвіч.
Праводзіцца апрацоўка антыгалалёднымі сродкамі пасажырскіх платформ, пешаходных пераходаў, тэрыторый, прылеглых да станцый, прыпыначных пунктаў і чыгуначных вакзалаў. На пастаянным кантролі знаходзіцца стан кантактнай сеткі. Для своечасовага рэагавання на няштатныя сітуацыі задзейнічаны дадатковыя работнікі профільных гаспадарак. Наладжаны аператыўны абмен інфармацыяй.















