3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
Юбілейны сезон - Мінскі цяплічны камбінат пасля рэканструкцыі імкнецца да рэкорднага ўраджаю
Мінскі парнікова-цяплічны камбінат імкнецца да рэкорднага ўраджаю сёлета - 5 тыс. тон свежай гародніны. Дарэчы, гэта юбілейны 80-ты сезон для прадпрыемства. Пасля маштабнай рэканструкцыі яно кардынальна змяніла сваё аблічча і функцыянал.
У цяплічных умовах вырошчваюць таксама кветкі сталіцы. 60 тыс. хрызантэм, у тым ліку для ўпрыгажэння Мінска, там растуць. У вяснова-летні сезон тут будуць збіраць ураджай таматаў, баклажанаў і перцаў. За кліматам, сілкаваннем і палівам раслін аўтаматычны кантроль.
Асенне-зімовы сезон - прыдатны для вырошчвання сярэднеплодных агуркоў. Сёлета ў якасці эксперыменту ўпершыню будуць збіраць і ўраджай кароткаплоднага сорту. Для аматараў свежай зеляніны тут вырошчваюць салатны мікс. Таксама на прадпрыемстве рыхтуюцца і да 8 сакавіка. Пад сяўбу плануюць 230 тыс. цыбулін цюльпанаў 12 відаў.















