3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Заканадаўства аб навуцы пераглядаюць у Беларусі
Беларусь робіць упэўненую стаўку на паступальнае развіццё навуковага патэнцыялу, і не толькі ў лабараторыях, але і ў галіновым заканадаўстве.
Нагадаем, у 2025 годзе ў нашай краіне праводзілася аптымізацыя нацыянальнага прававога масіву, агульная колькасць нарматыўных актаў скарацілася са 170 тыс. да 94 тыс. за кошт адмены састарэлых і дубліруючых дакументаў.
Дэпутацкі корпус Палаты прадстаўнікоў сумесна з НАН Беларусі абмеркавалі і змяненні ў навуковыя законы.
Прыняцце дакумента стане яшчэ адным крокам да стварэння актуальнай сістэмы аховы правоў, якая адпавядае патрабаванням часу і ўмацоўвае пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне. Навацыі накіраваны на ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства і ўзмацненне абароны таварных знакаў і іншых аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.















