3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Беларуска Мяснікова заваявала серабро на чэмпіянаце Еўропы ў параканоэ

Беларуска Анастасія Мяснікова стала другой на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі ў Партугаліі, піша БЕЛТА.
Наша вяслярка спаборнічала на 200-метроўцы ў класе VL2 (сярод асоб з паражэннем апорна-рухальнага апарата). Анастасія пераадолела дыстанцыю за 59,691 сек і заняла другое месца, саступіўшы 3 секунды Эме Уігс з Вялікабрытаніі. Два гады таму Мяснікова таксама была сярэбраным прызёрам кантынентальнага форуму, у 2025 годзе заваявала званне чэмпіёнкі свету, а ў бягучым сезоне стала прызёрам этапу Кубка свету.
Тройку лепшых 14 чэрвеня замкнула расіянка Кацярына Стацэнка. Напярэдадні беларус Ілья Таўпянец (VL1) атрымаў перамогу сярод мужчын, а Аляксандр Падаляк фінішаваў пятым. Таксама нашу каманду на спаборніцтвах у Партугаліі ў параканоэ прадстаўлялі Генадзь Кузура (VL3) і Юрый Саманенка (KL2).















