3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Беларуская біятланістка Ганна Сола - пераможніца суперспрынту на этапе Кубка Расіі
Ганна Сола на вышэйшай ступені п'едэстала завяршае чацвёрты этап Кубка Расіі па біятлоне.
У Разані прайшлі заключныя старты. Па выніках кваліфікацыі 30 лепшых спартсменаў аказаліся ў фінале, дзе сыходзілі на дыстанцыю з агульнага старту.
Чатыры агнявыя рубяжы трэба было прайсці кожнаму. Ганна Сола была лепшай па выніках кваліфікацыі і пацвердзіла свае амбіцыі ў вырашальнай гонцы - заняла першае месца, а Дзінара Смольская фінішавала трэцяй. Адразу два медалі ў скарбонцы жаночай каманды Беларусі!