3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларуская гімнастка Дар'я Вярэніч атрымала чатыры залатыя медалі на турніры ў Баку
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/d20233f2-bcae-43b6-a72b-32e92c6ab6b7/conversions/a31c0f41-8efb-4d10-806b-8acc642214dd-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/d20233f2-bcae-43b6-a72b-32e92c6ab6b7/conversions/a31c0f41-8efb-4d10-806b-8acc642214dd-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/d20233f2-bcae-43b6-a72b-32e92c6ab6b7/conversions/a31c0f41-8efb-4d10-806b-8acc642214dd-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/d20233f2-bcae-43b6-a72b-32e92c6ab6b7/conversions/a31c0f41-8efb-4d10-806b-8acc642214dd-xl-___webp_1920.webp 1920w

Беларуска Дар'я Вярэніч стала чатырохразовай пераможніцай міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы AGF Trophy ў Баку, паведамляе БЕЛТА.
30 сакавіка ўдзельніцы спаборніцтваў вызначылі наймацнейшых у фіналах асобных відаў. Дар'я Вярэніч выступіла ў трох фіналах сярод сеніёрак і атрымала перамогу ў кожным з іх - у практыкаваннях з абручом (27,100 бала), стужкай (27,450) і булавамі (27,800). Напярэдадні беларуска заваявала золата ў мнагабор'і.
За медалі ў практыкаванні з мячом змагалася беларуска Ніколь Лявута, якая заняла ў выніку пятае месца. Беларускую каманду ў сталіцы Азербайджана таксама прадстаўляла Аліна Рэчкіна. Усяго міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы сабраў у Баку грацый з 16 краін.