3.75 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
У Беларусі тыя, хто паступае на дзяржслужбу, замест экзаменаў і гутарак будуць здаваць тэсціраванне
У Беларусі ўвялі новы фармат кваліфікацыйнага экзамену пры паступленні на дзяржаўную грамадзянскую службу. Паводле ўказа Прэзідэнта, які ўступіў у сілу 19 красавіка, зараз правяраць веды кандыдатаў будуць выключна ў форме тэсціравання.
Раней прадугледжваліся дзве формы правядзення кваліфікацыйнага выпрабавання - экзамен і гутарка.
Дзяніс Дук, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:
"Гэты тэст правярае кампетэнцыі будучага дзяржслужачага па нашых асноватворных законах у галіне дзяржкіравання. Мы падрыхтавалі больш за 320 пытанняў, якія ахопліваюць увесь спектр гэтых заканадаўчых актаў. І на ўсё пра ўсё нашаму патэнцыяльнаму дзяржслужачаму даецца 60 мінут. За гэты час неабходна адказаць на 60 пытанняў і набраць не меней за 60 % правільных адказаў".
На сайце Акадэміі кіравання таксама размешчана дэмаверсія тэсту. Падрыхтавацца да экзамену можна загадзя.















