3.75 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
Устаноўлена яшчэ адно імя абаронцы Брэсцкай крэпасці
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Імя яшчэ аднаго абаронцы з'явіцца на плітах мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгора Мамкіна.
Такім чынам, 278 прозвішчаў будуць ушанаваныя ля падножжа галоўнага манумента "Мужнасць". Гэта імёны людзей, якія гераічна ваявалі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Брэсцкая крэпасць стала сапраўдным фарпостам для нацысцкай Германіі - месцам, дзе пацярпеў крах план вокамгненнай вайны Трэцяга рэйха. Ужо ішлі баі пад Смаленскам, а несмяротны гарнізон утрымліваў ворага.
Доўгія гады не маглі ўстанавіць дакладнае імя аднаго з абаронцаў, і толькі ў 2025 годзе, дзякуючы праўнучцы героя, гэта атрымалася зрабіць (гл. відэа).















