3.75 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
Узровень радыеактыўнага забруджвання шэрагу тэрыторый Беларусі зніжаецца
У Мінску 23 красавіка абмеркавалі абарону правоў грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукова-практычны круглы стол прымеркавалі адразу да дзвюх дат: 40-годдзя аварыі і 20-годдзя Навукова-практычнага цэнтра Генеральнай пракуратуры.
Як адзначаюць спецыялісты, сітуацыя змяняецца. Узровень радыеактыўнага забруджвання шэрагу тэрыторый зніжаецца як за кошт прынятых дзяржавай мер, так і ў выніку натуральных працэсаў.
Адзначаецца, што за апошнія дзесяцігоддзі не зафіксавана ніводнай крымінальнай справы, звязанай з увядзеннем у абарот прадукцыі, забруджанай радыенуклідамі. У фінальнай рэзалюцыі прапаноўваецца разгледзець пытанне аб карэкціроўцы прававога рэжыму пацярпелых тэрыторый. Работа ў гэтым кірунку будзе працягнута профільнымі ведамствамі.















