3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
"Дынама-Мінск" стартавала з перамогі над "Спартаком" у новым чэмпіянаце КХЛ
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мінскае "Дынама" стартавала з пераканаўчай перамогі ў новым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На выездзе "зубры" абгулялі "Спартак" з лікам 3:0.
Ужо ў першым перыядзе хлопцы закінулі дзве шайбы з розніцай 41 секунду - Сяргей Кузняцоў і пачатковец мінчан Алекс Лімаж сталі іх аўтарамі. У другі 20-хвілінцы Сэм Энас, рэалізаваўшы большасць, павялічыў перавагу гасцей - гэта была апошняя шайба "зубраў" у паядынку.
11 верасня "зубры" таксама на выездзе згуляюць супраць "Нафтахіміка".