3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
"Мінск" выйграў серабро Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Дабіліся гістарычнага выніку, але ўсё ж уступілі ў вырашальным матчы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе.
"Мінск" у фінале прэстыжнага турніру сустракаўся са швейцарскай камандай BSC-54. Беларускія хлопцы прапусцілі два мячы ў 1-м перыядзе і яшчэ адзін на старце другога, аднак пасля закінулі тройчы і зраўнялі рахунак. Чайкоўскі, Гаўрылаў і Брыштэль адзначыліся забітымі галамі.
Аднак на другі перапынак мінчане пайшлі, зноў уступаючы ў ліку 4:6, з такім жа вынікам паядынак і завяршыўся. У Мінска - серабро.















