3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Смольская стала другой у агульным заліку Кубка Садружнасці па біятлоне

Расіянка Вікторыя Сліўко ўпершыню ў кар'еры стала пераможніцай агульнага заліку Кубка Садружнасці па біятлоне, паведамляе БЕЛТА.
Перад стартам заключнай гонкі турніру на трыумф у генеральнай класіфікацыі прэтэндавалі дзве спартсменкі: Вікторыя Сліўко апярэджвала Дзінару Смольскую ўсяго на 16 ачкоў.
У нядзельным мас-старце расіянка фінішавала чацвёртай, у той час як беларуска заняла толькі чатырнаццатае месца. У суме за ўсе старты Кубка Садружнасці Сліўко набрала 1804 ачкі і стала ўладальніцай галоўнага прыза, Смольская зарабіла 1765 балаў і стала ў агульным заліку другой. На трэцяй пазіцыі ў зводнай табліцы размясцілася расіянка Тамара Дзербушава (1749). У топ-10 трапіла яшчэ адна беларуска - Ганна Сола. З 1552 ачкамі яна стала восьмай.
Пераможцам агульнага заліку Кубка Садружнасці адыходзячага сезона ў мужчын стаў беларус Антон Смольскі.