3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Змушко выйграла бронзу чэмпіянату свету на 200-метроўцы брасам
Чэмпіянат свету па водных відах спорту прымае Сінгапур. У фінале на дыстанцыі 200 м брасам наша Аліна Змушко заваявала першы медаль планетарнага форуму сярод беларускіх атлетаў.
Нараджэнка Калінкавічаў стала трэцяй. Выніковы час Аліны - 2 мін. 23,52 сек. Такі ж вынік у спартсменкі з ПАР. Для беларускі гэта ўзнагарода на сусветных (як і еўрапейскіх) першынствах стала першай у кар'еры.
З бронзавай узнагародай чэмпіянату свету па водных відах спорту на дыстанцыі 200 м брасам у Сінгапуры Аліну Змушко павіншаваў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка.
Парадавала і Анастасія Шкурдай - яна з другім вынікам прабілася ў вырашальны заплыў на 200 м на спіне. Фінал пройдзе ў вячэрняй сесіі ў суботу, 2 жніўня. Пажадаем нашай спартсменцы поспеху і лёгкай вады.
Фота БЕЛТА