3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Ад Казахстана да Венесуэлы: на Мінскай кніжнай выставе адкрыўся міжнародны квартал
Тысячы гасцей і сотні ўдзельнікаў: Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш працягвае сваю працу. Чым здзіўляе наведвальнікаў другі дзень?
На другі дзень свае культурныя і літаратурныя традыцыі прэзентуе Рэспубліка Казахстан. На прасторы Міжнароднай кніжнай выставы, каб акунуцца ў іншую культуру, не патрэбна віза, не трэба купляць білеты, бо ўваход на выставу вольны.
Каля 15:00 афіцыйна адкрыўся міжнародны квартал, прадстаўлены і Турцыяй, і Венесуэлай, і В'етнамам, і Азербайджанам (усяго больш за 20 краін).
МЗС Беларусі прэзентаваў кнігу "Дыпламатыя без шаблонаў. Непрыдуманыя гісторыі".
На выставе не проста паказваюць друкаваны варыянт кніг. Яшчэ тут і флагі іншых рэспублік, і палотны, посуд з размаляванымі нацыянальнымі арнаментамі. А аўтары не проста паказваюць, дэманструюць друкаваны варыянт, ёсць таксама магчымасць паслухаць радкі ў іх чытанні.















