3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Аграрыі Міншчыны рыхтуюцца засеяць 370 тыс. га яравымі культурамі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці актыўна ўключаюцца ў правядзенне вясновых палявых работ. Так, у Салігорскім, Любанскім, Слуцкім і Старадарожскім раёнах аграрыі вядуць падкормку ўгнаеннямі азімых збожжавых і рапсу. Іх перазімоўка ў асноўным прайшла паспяхова.
Што датычыцца ярыны, цэнтральнаму рэгіёну ў 2026 годзе неабходна будзе засеяць злакавыя каласавыя культуры на плошчы больш чым 70 тыс. га, а кукурузныя палі зоймуць 300 тыс. га. Задзейнічаюць каля 7 тыс. механізатараў.
Чакаюць аграрыі і падтрымку Мінска: на дапамогу ў правядзенні вясновых палявых работ у Мінскую вобласць прыедуць больш як 400 чалавек.















