3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларускія тавары ў Шанхаі: як праходзіць Кітайская міжнародная выстава імпарту EXPO
У Шанхаі афіцыйна адкрылася восьмая Кітайская міжнародная выстава імпартных тавараў. У 2025 годзе, як заяўляюць арганізатары, яна паб'е ўсе рэкорды.
На выставе прадстаўлены каля 4 тыс. кампаній, геаграфія экспанентаў - 155 краін і рэгіёнаў, у ліку ўдзельнікаў і Беларусь.
Выстава праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры, маштабы якога ўразяць кожнага, хто хоць раз яго наведваў. Менавіта тут, пачынаючы з 2018 года, праходзіць EXPO. Праводзіцца мерапрыемства па ініцыятыве старшыні КНР Сі Цзіньпіна і традыцыйна праходзіць пры падтрымцы Мінкамерцыі Кітая і Народнага ўрада Шанхая.
Экспаненты размясціліся на плошчы 400 тыс. квадратаў. Гэта выстава першая ў свеце ў статусе нацыянальнай, якая цалкам прысвечана імпарту. У кампаній, у тым ліку і беларускіх, ёсць магчымасць наўпрост наладзіць камунікацыю з кітайскімі пакупнікамі.
Першы дзень імпартнага EXPO традыцыйна праходзіць на высокім узроўні: гэта і ўрачыстая цырымонія, і форум Хунцяа. Адкрыццё новых магчымасцяў, супрацоўніцтва для агульнай будучыні - такі асноўны пасыл форуму ў 2025 годзе. З праграмнай прамовай выступіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Цян.
Беларусь чарговы раз прадстаўлена не толькі на тэматычных экспазіцыях. З патэнцыялам краіны госці EXPO змогуць пазнаёміцца ў краінавым павільёне. Такая магчымасць ёсць далёка не ва ўсіх дзяржаў, чые кампаніі і арганізацыі прымаюць удзел у выставе імпартных тавараў. Адкрыццё беларускага нацыянальнага павільёна адбудзецца 6 лістапада. Канцэптуальнае афармленне працягвае не першы год знаёміць з беларускай сацыякультурнай спадчынай.
А напярэдадні адбыўся гандлёва-эканамічны беларуска-кітайскі форум. Мясцовым кампаніям беларускія вытворцы прадэманстравалі прадукцыю, якую Беларусь гатова пастаўляць на гэты вялікі рынак, што актыўна развіваецца.
Фота БЕЛТА















