3.69 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Белтэлерадыёкампанія абвясціла прыём заявак на новы праект - "Фактар.BY. Дзеці"!
Аўтар:Рэдакцыя news.by
За 4 сезоны шоу "Фактар.BY" на кастынгі прыйшлі каля 9 тыс. чалавек. Такой інфармацыяй падзяліўся старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры "Добрай ранiцы, Беларусь!".
Як адзначыў Іван Эйсмант, шмат маладых людзей, захопленых спевам, жадаюць сябе праявіць. Гэта паказаў праект "Фактар.BY". "За 4 сезоны шоу на кастынгі прыйшлі каля 9 тыс. чалавек", - заўважыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі. "Фактар.BY 60+" паказаў запатрабаванасць шоу сярод старэйшага пакалення. І яшчэ адна ўзроставая катэгорыя чакала сваёй зорнай гадзіны. Менавіта таму было прынята рашэнне запусціць "Фактар.BY. Дзеці".
У новым праекце змогуць прыняць удзел дзеці ва ўзросце 7-14 гадоў. У хуткім часе на сайце Белтэлерадыёкампаніі будзе адкрыты прыём заявак.