3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
У Беларусі за студзень - верасень уведзена ў строй амаль 3 млн кв. м жылля
У Беларусі па выніках 9 месяцаў 2025 года ўжо ўведзена ў строй амаль 3 млн кв. м жылля. У лідарах Брэсцкая і Магілёўская вобласці.
Усяго ў 2025 годзе павінны быць гатовыя 4,5 млн квадратаў. Што датычыцца жылля з дзяржпадтрымкай, то ўжо выканана 73 % ад задання. У прыярытэце будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў. Для іх пабудавана практычна 80 % ад запланаванага аб'ёму. Атрымалі накіраванне на будаўніцтва больш за 5 тыс. шматдзетных сем'яў.
Зараз актыўна распрацоўваецца дзяржпраграма будаўніцтва жылля на наступную пяцігодку. Прадугледжана паэтапнае павелічэнне арэнднага жылля. У 2026-м плануюць пабудаваць 650 тыс. кв. м. А ў цэлым па выніках наступнай пяцігодкі забяспечаць увод каля 5 млн квадратаў арэнднага жылля. У першую чаргу яго атрымаюць вайскоўцы і запатрабаваныя спецыялісты.