3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Дзіцячы аздараўленчы цэнтр "Крыштальны" адкрыўся пасля рэканструкцыі. Даведаліся, што змянілася
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Крыштальны" адкрылі ў Гомелі пасля рэканструкцыі. Аб'ект уключаны ў інвестпраграму Гомельскай вобласці на 2022 - 2024 гады.
Зараз гэта адзіная ў рэгіёне ўстанова для аздараўлення і пражывання дашкалят без бацькоў: толькі ў суправаджэнні выхавальнікаў.
Санаторый для дзяцей цалкам змяніў сваё аблічча.
Замест двухпавярховага, будынак на тры паверхі, побач пабудаваны з нуля шматфункцыянальны корпус з некалькіх блокаў. Плошчы ўкамплектавалі новым абсталяваннем айчыннай вытворчасці. Тут усё неабходнае для дзяцей з аслабленым здароўем. Для рэабілітацыі і адпачынку малых ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў адкрылі 12 груп з камфортнымі спальнымі, гульнявымі і зонамі для адпачынку. Аздараўленчая база папоўнілася басейнам з мінеральнай вадой.
Першы заезд плануецца з 6 студзеня. Калі раней аздараўленчы цэнтр прымаў 97 чалавек за змену, то зараз тут будуць умацоўваць здароўе і набірацца сіл у два разы больш юных пацыентаў.