3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Інфармацыйная зброя падобна біялагічнай. Журналіст Прыдыбайла расказаў, як супрацьстаяць фейкам
Гарантаванне інфармацыйнай бяспекі - найважнейшая задача Саюзнай дзяржавы. Такім меркаваннем сёння падзяліўся спецыяльны карэспандэнт тэлеканала RT Канстанцін Прыдыбайла. Ён адзначыў, што ў перыяд вядзення гібрыднай вайны, якую мы назіраем з боку калектыўнага Захаду, менавіта інфармацыйнаму складальніку належыць ключавая роля.
Пра тое, як усё-такі супрацьстаяць фейкам і якія сёння галоўныя тэндэнцыі ў сучаснай журналістыцы, Канстанцін Прыдыбайла расказаў тым, хто толькі пачынае шлях у прафесію.
Майстар-клас для будучых журналістаў прайшоў у Белтэлерадыёкампаніі. Наш медыяхолдынг у тым ліку трапляў пад нападкі з боку апазіцыйных СМІ і сёння годна супрацьстаіць розным укідам. Зараз гаварыць пра тое, што адбываецца ў свеце і як розныя працэсы адлюстроўваюцца на нашай краіне, гэта неабходнасць. У патоку фейкавай інфармацыі важна разумець кантэкст таго, што адбываецца, а таксама арыентавацца, з якіх крыніц можна атрымаць праўдзівую інфармацыю.
Акрамя таго, сёння застаецца неабходнасць супрацьстаяць і знешнім кіберпагрозам. У гэтым пытанні Беларусь і Расія працуюць разам.















