3.72 BYN
2.98 BYN
3.48 BYN
Карта Беларусі з хлеба і "Трактар-Булка-шоу" стануць яркімі эпізодамі каравай-фесту ў Свіслачы
Мір, хлеб і дабрабыт. У Свіслачы сёння сустракаюць гасцей на адным з самых смачных і душэўных святаў года. Каравай-фест "Бацькава булка" сёлета праходзіць пад эгідай 80-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта тэма праходзіць праз усё мерапрыемства.
Конкурсы, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы і толькі свежая выпечка. На цэнтральнай плошчы з 13 гадзін разгорнецца "Гаспадар-шоу", а таксама выстава хлеба ваенных гадоў, блакаднага і нават касмічнага.
Навінка гэтага года - "Трактар-Булка-шоу" - грандыёзны трактарны трыял па трасе з ямамі, трамплінамі і воднымі перашкодамі. Яшчэ адным яркім эпізодам стане хлебная карта Беларусі, якую выкладуць з "бацькавых" булачак. Увечар гасцей чакае вялікі святочны канцэрт.
Фестываль багаты і на спартыўныя падзеі. У гарадскім парку ў 11 адбудзецца фінал прафсаюзнага турніру па міні-футболе. А ў 16:00 - футбольны матч паміж камандамі рэгіёна.