3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Хакеісты падарылі свята выхаванцам Івянецкага дома-інтэрната ў рамках акцыі "Нашы дзеці"
З цяплом і клопатам беларуская хакейная супольнасць далучаецца да навагодняй рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці". 13 студзеня кіраўнік профільнай федэрацыі, генеральны дырэктар мінскага "Дынама" і хакеісты клуба наведалі Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
Паводле ініцыятывы сенатара Дзмітрыя Баскава хакеісты наведваюць установу ўжо больш за 10 гадоў. Кожнае дзіця атрымала падарунак, а інтэрнату ўручылі сертыфікат на медыцынскае абсталяванне. Самі выхаванцы падрыхтавалі яркі канцэрт і памятныя сувеніры для гасцей.
Арцём Каркоцкі, гендырэктар ХК "Дынама-Мінск":
"Такое незабыўнае і непаўторнае пачуццё, калі ты акунаешся ў нешта добрае, чароўнае і чыстае. Ведаеце, у дзяцей ёсць такая энергія, якая нясе толькі пазітыў, нягледзячы ні на якія складанасці. Я думаю, што ўсе, хто першы раз прыязджае сюды, дзеляцца сваімі эмоцыямі і гавораць, што гэта незвычайнае месца".
"Насамрэч вельмі шмат таленавітых дзяцей, гэта месца вее дабрынёй і шчырасцю, дзеці вельмі вялікія малайчыны. Я вельмі рады, што мы змаглі прыехаць", - адзначыў нападаючы ХК "Дынама-Мінск" Вадзім Мароз.
30-я юбілейная дабрачынная кампанія "Нашы дзеці" завершыцца 14 студзеня. Але няма сумненняў, што дзеці надоўга запомняць тую ўвагу і клопат, якія падарыла гэта добрая традыцыя.















