3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Хрэнін: Моц УС Беларусі - у людзях, гатовых устаць на абарону краіны
23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне. 23 лютага - народнае свята, якое патрэбна для таго, каб беларусы не забываліся і памяталі пра тую моц, якая ёсць у краіне і якую нельга вымераць гонкай узбраенняў.
Сапраўдная сіла - у людзях, з гонарам адзначыў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падчас урачыстага сходу напярэдадні галоўнага мужчынскага свята.
Беларуская армія больш чым на палову кантрактная, але ёсць людзі, якія гатовыя ўстаць у лад нароўні з дзеючымі афіцэрамі, як тыя, якія ў лютаўскія дні атрымліваюць павестку на ваенныя зборы. Закліканыя з запасу, яны дэманструюць гатоўнасць абараняць краіну, надзеўшы ваенную форму і ўзяўшы ў рукі зброю (больш падрабязна – глядзіце відэа).















