3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
"Крок да даўгалецця": Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе прайшоў у Беларусі
Для актыўнага даўгалецця няма абмежаванняў. Гэта даказвае марафон па скандынаўскай хадзьбе, які 30 верасня адкрыў рэспубліканскі цыкл акцый да Міжнароднага Дня людзей паважнага ўзросту.
У кожным рэгіёне Мінскай вобласці на старт выйшлі бадзёрыя атлеты ў спартыўным дрэс-кодзе - абавязкова са спецыяльным інвентаром для папулярнай хадзьбы.
Раскажам, як у Заслаўі праходзяць шматлікія спаборніцтвы.

Марафон актыўнага даўгалецця сёння аб'яднаў увесь цэнтральны рэгіён. Спартыўны фестываль па скандынаўскай хадзьбе трэці год праходзіць у Мінскай вобласці. Сёлета ў Заслаўі самы маштабны старт. Амаль паўсотні актыўных прадстаўнікоў залатога ўзросту пераадолеюць 1 кіламетр.
Маршрут пракладзены вакол вадаёма, сярод восеньскіх пейзажаў парку культуры і адпачынку Заслаўя. Каб не замінаць адзін аднаму, марафонцаў падзялілі на некалькі груп. Пакуль адны пераадольваюць адлегласць, іншыя размінаюцца перад спаборніцтвам.
Каб стаць на крок бліжэй да даўгалецця, бадзёры калектыў у спартыўным дрэс-кодзе рыхтуецца загадзя - хтосьці не адзін дзясятак гадоў у аб'яднаннях па інтарэсах пры сацыяльных цэнтрах тэрытарыяльнага абслугоўвання.
Дыстанцыю з ландшафтнымі асаблівасцямі экасцяжынак больш лёгка і бяспечна пераадольваць пешшу ў скандынаўскім стылі пры дапамозе няхітрага інвентару.
Хоць спаборніцтвы аматарскія, алімпійскі запал і імкненне да перамогі сур'ёзныя. Ва ўнісон на сцяжынку здароўя сёння выйшаў спартыўны актыў у кожным райцэнтры Мінскай вобласці.
Спартыўны марафон для людзей залатога ўзросту не проста спаборніцтва, гэта сімвалічны жэст павагі і ўдзячнасці за клопат пра здаровую нацыю і выхаванне маладога пакалення.
Кансультацыі юрыстаў і профільных медыцынскіх спецыялістаў, музычныя і спартыўныя фестывалі, а яшчэ спецыяльныя культурная праграма, напрыклад, ў музеях - гэта толькі частка афішы у адзіным тэматычным стылі “Павага, Клопат. Адказнасць”. Марафон падзей прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей паважанага ўзросту, які будзем адзначаць заўтра.