3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Лепшага вадзіцеля школьнага аўтобуса Міншчыны выбіралі ў Дзяржынску. Называем імёны пераможцаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Бяспечны шлях да ведаў. Лепшага вадзіцеля школьнага аўтобуса вобласці выбралі ў Дзяржынску. Удзельнікі спаборнічалі ў тэарэтычных і практычных выпрабаваннях: выкананне манеўраў у абмежаванай прасторы, правільная паркоўка, эвакуацыя юных пасажыраў падчас надзвычайных сітуацый.
Сёлета пашанцавала Клецкаму раёну - лепшым вадзіцелем школьнага аўтобуса стаў Андрэй Аўдзей. Другое і трэцяе месца - у Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў адпаведна.
У аўтапарку Мінскай вобласці больш за 300 школьных аўтобусаў. У спісе ўдзячных пасажыраў - амаль 13 тыс. вучняў. Акрамя навучальных устаноў, у навігатары вадзіцеляў экскурсіі па памятных мясцінах, музеях і спартыўных комплексах.