3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Лошыца, парк Мядзвежына, парк Горкага. Дзе яшчэ ў Мінску з'явяцца новыя спартыўныя аб'екты
Сталіца ў наступным годзе папоўніцца чарговымі фізкультурнымі і спартыўнымі аб'ектамі. Так, новы комплекс пабудуюць у мікрараёне Каменная Горка, ён размесціцца па вуліцы Казіміраўскай. А ў Лошыцы ўзводзяць фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у якім будуць 3 басейны. Змяненні чакаюць і сталічны парк Мядзвежына, там плануюць пабудаваць лыжаролерную трасу з цірам для біятланістаў. Адзін з акцэнтаў - на пляцоўках крокавай даступнасці для заняткаў фізкультурай.
Сталічныя зялёныя лакацыі прапануюць больш магчымасцей не толькі для прагулак, але і фізкультурных актыўнасцей. Так, у парку 50-годдзя Кастрычніка зараз можна займацца на трэнажорах. Для гэтага спецыяльная варкаут-пляцоўка. Для дзяцей і моладзі ёсць магчымасць займацца і скейтбордынгам.
Абяцае прыемна здзівіць пасля рэканструкцыі і такая гарадская легенда, як парк Горкага. Адкрыццё да яго 220-гадовага юбілею - наступнай вясной.