3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Мінскую кніжную выставу-кірмаш за 3 дні наведалі больш за 38 тыс. чалавек
За 3 дні больш за 38 тыс. чалавек наведалі XXXIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Гэта больш, чым летась. Такімі звесткамі з "Першым інфармацыйным" падзяліўся намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі.
Таксама ён адзначыў, што выстава дае магчымасць заключыць новыя кантракты не толькі ў літаратурнай сферы.
"Пляцоўка, якая ўжо не першы год аб'ядноўвае пісьменнікаў, гэта, вядома, яшчэ і пляцоўка, якая дапамагае рэалізоўваць праекты. Напрыклад, Мінскі гарадскі саюз пісьменнікаў Беларусі на гэтай выставе заключыў шэраг пагадненняў з нашымі сябрамі з Сярэдняй Азіі. Заключылі пагадненні ў тым ліку і з прадстаўнікамі рэгіёнаў Расіі, г. з. саюзамі пісьменнікаў рэгіянальнымі Расіі, таму мы можам разлічваць на тое, што ў рамках гэтых пагадненняў будуць нараджацца ў тым ліку і праекты, - пракаменціраваў Дзяніс Язерскі, намеснік міністра інфармацыі Беларусі. - Якія праекты мы паказалі сёлета на выставе? У нас выйшла выдатная кніга, якую Міністэрства інфармацыі падтрымала. Купала, Колас, Багдановіч на мовах краін СНД (кніга "Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч на мовах народаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" выдавецтва "Беларусь" - заўвага рэд.). Гэта выдатны праект. Ён зацікавіў ужо і наша пасольства, і Міністэрства замежных спраў, і Цэнтрвыбаркам звярнуў увагу на гэту кнігу. Да нас прыязджаюць сябры, мы ездзім, абменьваемся вопытам. І, вядома, гэта выдатны падарунак. Гэта цудоўнае выданне, якое прэзентуе нашу краіну, прэзентуе класікаў нашых".
Таксама на выставе падвялі вынікі 65-га конкурсу "Мастацтва кнігі". Пераможцы - у 14 намінацыях. Гран-пры забраў праект "Час выбраў", дзе распавядаецца аб ключавых гістарычных этапах развіцця Беларусі.















