3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Навукоўцы Беларусі распрацоўваюць унікальныя лазеры, аптычныя прыборы сусветнага ўзроўню
Інстытут фізікі НАН Беларусі ўзяў курс на імпартазамяшчэнне. Навукоўцы Саюзнай дзяржавы ствараюць унікальныя лазеры, аптычныя прыборы і элементы, якія шырока выкарыстоўваюць не толькі на беларускіх прадпрыемствах, але і ў Заходняй Еўропе, Кітаі, Антарктыдзе.
Сяргей Гапоненка, дырэктар Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі:
"У нас прадэманстраваны розныя кірункі лазерных тэхналогій - ад стварэння ўнікальных кампанентаў, напрыклад, лазерныя люстэркі і розныя ператваральнікі выпраменьвання, прылады кіравання лазерным выпраменьваннем да сур'ёзныхлазерных сістэм. Мы рабілі лазерныя сістэмы коштам каля 1 млн долараў за адну сістэму. Гэта камерцыйныя кантракты. У 2025 годзе мы прадалі ў Расійскую Федэрацыю лазерных кампанентаў на суму прыкладна 500 тыс. долараў".
Задача беларускіх навукоўцаў - забяспечыць больш распрацовак для ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі. Акцэнт на практыкаарыентаванасць. У 2026 годзе фінансаванне навуковай сферы павялічылі на 23 %. У рамках новай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку падвоілі выдаткі на навукова-тэхнічную дзейнасць.















