3.72 BYN
2.97 BYN
3.49 BYN
Новыя методыкі, абсталяванне, "хірургія аднаго дня". Беларусы выбіраюць айчынную афтальмалогію
Аўтар:Рэдакцыя news.by
8 жніўня - Міжнародны дзень афтальмолага. Гэта падстава не толькі павіншаваць урачоў, якія вяртаюць зрок, але і пагаварыць пра дасягненні беларускай афтальмалогіі.
У нашай краіне афтальмалагічная дапамога даступная на ўсіх узроўнях - ад раённых паліклінік да рэспубліканскіх цэнтраў. За 2024 год урачамі-афтальмолагамі прынята каля 2 млн 700 тыс. пацыентаў. Стацыянарнае лячэнне прайшлі больш як 60 тысяч чалавек. Хірургі правялі больш за 57 тысяч аперацый (глядзіце відэа).