3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Па выніках праверкі боегатоўнасці ўзнагароджаны байцы 19-й мехбрыгады і журналісты "ВаенТБ"
Аўтар:Юрый Шаўчук
Завяршыўся адзін з этапаў раптоўнай праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі. Аляксандр Вальфовіч наведаў 19-ю механізаваную брыгаду, каб падвесці вынікі тыднёвых выпрабаванняў.
Як паведамлялася раней, маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася яшчэ 16 студзеня. Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі яе ход.
Выпрацавана новая сістэма, пры якой Прэзідэнт, абыходзячы Міністэрства абароны і Генеральны штаб, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці. Першачарговая мэта такой праверкі - убачыць аб'ектыўную карціну (гл. відэа).















