3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Партрэт беларускай жанчыны-навукоўца: кожная трэцяя - кандыдат навук, кожная пятая - доктар
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Яны даследуюць, адкрываюць і фарміруюць будучыню навукі. Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі прапанаваў партрэт беларускай жанчыны-навукоўца.
Іх доля ў навуковай сферы нашай краіны складае каля 39 % - гэта вышэй, чым у сярэднім па свеце. Больш за палову тых, хто навучаецца ў магістратуры, аспірантуры і доктарантуры, - таксама прадстаўніцы прыгожага полу. Сярод уладальнікаў навуковых ступеняў кожная трэцяя - кандыдат навук, кожная пятая - доктар. Часцей за ўсё жанчыны-навукоўцы выбіраюць медыцынскія навукі, радзей - тэхнічныя.
Сацыёлагі адзначаюць: жанчыны прыходзяць у навуку з цікавасці да даследаванняў і імкнення зрабіць свой уклад у сферу і прынесці карысць сваёй краіне.















