3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прафсаюзы Мінска арганізавалі паездку ў Хатынь для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
Прафсаюзы Мінска арганізавалі паездку ў Хатынь для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і наведвальнікаў сацыяльна-тэрытарыяльных цэнтраў сталіцы.
На экскурсію па мемарыяльным комплексе і музеі натхніў мінчанін Сяргей Хадаркевіч. Хлопчык вучыцца ў спецыялізаванай школе і захапляецца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, а таксама кінастужкамі і песнямі ваенных часоў. Ён даўно марыў пабываць у Хатыні (дагэтуль мемарыял бачыў толькі на фотаздымках у Інтэрнэце і ў падручніках). Дзякуючы дапамозе дарослых Сяргей змог пабываць у знакавым для кожнага беларуса месцы. Падчас экскурсіі па мемарыяльным комплексе паглыбіў свае веды аб гістарычным мінулым Беларусі.
Сёлета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - 35 гадоў з дня заснавання. Да юбілейнай даты профільныя арганізацыі ладзяць рэспубліканскую акцыю "35 добрых спраў".