3.72 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Прэзідэнту прадставілі закрыты даклад пра УС Беларусі, становішча на мяжы і пра сумесныя вучэнні
Падрыхтоўка да вучэнняў "Захад-2025", аператыўнае становішча ля нашых меж, гатоўнасць рэагаваць на пагрозы, што ўзнікаюць. Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра абароны. Размова прайшла ў закрытым фармаце, але ёсць і публічныя дэталі.
Месяц да старту беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў - наша краіна не робіць з манеўраў ніякай таямніцы. Галоўная задача - адпрацаваць абарону нашай тэрыторыі.
Актыўная мілітарызацыя ля меж Саюзнай дзяржавы прымушае нас падтрымліваць высокую гатоўнасць адэкватна адказаць на любую пагрозу. Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што "Арэшнік" - гэта важны элемент стратэгічнага стрымлівання.
Закрыты даклад аб стане спраў ва Узброеных сілах, становішчы на мяжы і тэрыторыі суседніх краін і, вядома, аб сумесных вучэннях, якія зусім хутка пачнуцца ў Беларусі, прадставіў 13 жніўня міністр абароны Прэзідэнту (падрабязнасці ў відэа).