3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Раптоўную праверку баявой гатоўнасці праходзіць 120-я зенітная ракетная брыгада
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Раптоўную праверку баявой гатоўнасці праходзіць 120-я зенітная ракетная брыгада. Яе галоўная задача - ахова паветраных меж нашай краіны. Сігнал аб праверцы ў брыгадзе атрымалі 10 сакавіка. Адно з яе падраздзяленняў было прыведзена ў гатоўнасць да выканання вучэбна-баявых задач. Сутнасць праверкі ў тым, што вайскоўцы не ведаюць загадзя, якія задачы ім трэба будзе выканаць і ў якім аб'ёме.
16 студзеня пачалася маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Першачарговая мэта - убачыць аб'ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні вайскоўцаў. Менавіта таму мерапрыемствы носяць раптоўны характар.















