3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Секчы не толькі праўду - каманда БТ рыхтуецца да чэмпіянату па колцы дроў
Аўтар:Стэфанія Віннічак
Сякуць праўду і ў трэскі разносяць фэйкі! Вялікая каманда Белтэлерадыёкампаніі рыхтуецца да IV Чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ.
Гэта сапраўднае свята сілы, каманднага духу і майстэрства. Удзельнікаў чэмпіянату чакаюць займальныя спаборніцтвы сярод прадстаўнікоў медыясферы і не толькі. Камандныя эстафеты з удзелам мужчын і жанчын, майстар-класы ад вопытных лесарубаў і вядомых гасцей, забаўная праграма з выступленнямі артыстаў, сямейныя актыўнасці для гледачоў.
Ад медыяхолдынга ўдзел прымуць дзве каманды - каманда TV і каманда FM (гл. відэа).















