3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Стаўка на бяспеку - на палігоне пад Лепелем прайшоў аператыўны збор каманднага складу арміі
Аўтар:Вікторыя Радзевіч
Падрыхтоўка Узброеных Сіл заўсёды залежыць ад становішча вакол Беларусі. Сітуацыя - не абнадзейлівая. Градус напружанасці вакол краіны працягвае нарастаць. Кіраўніцтва заходніх суседзяў не хоча вырашаць праблемныя пытанні дыпламатычным шляхам.
Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін на палігоне пад Лепелем у рамках аператыўнага збору каманднага складу арміі.
На навучальных пунктах прадэманстравалі парадак навучання войскаў, а гэта выкананне задач пры падрыхтоўцы і вядзенні баявых спецыяльных аперацый з прымяненнем найноўшых спосабаў і сродкаў (гл. відэа).















