3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, пройдуць больш чым на 20 пляцоўках Мінска
Мінск сустракае Вялікую Перамогу маштабна, душэўна і ўрачыста. Музыка пераможнага мая гучыць ва ўсіх раёнах сталіцы, а гэта больш за 20 святочных пляцовак - парк Перамогі, Горкага, Чалюскінцаў. Асноўныя гулянні, вядома ж, праходзяць у Верхнім горадзе і ля Палаца спорту.
Музыка як невычэрпная крыніца народнай радасці магутным хорам гучыць з кожнай сцэны, з кожнай святочнай лакацыі. Сёння ў святочнай афішы Мінска больш за 130 мерапрыемстваў. Цэнтральным месцам для агульнага свята па традыцыі стала пляцоўка ля Палаца спорту.
Інга Чайкоўская, рэжысёр-пастаноўшчык святочнай праграмы ля Палаца спорту:
"Сёння гучаць песні, напісаныя ў ваенны і пасляваенны час. Гэтыя песні не могуць не кранаць нашы сэрцы. Сёлета на вялікім экране на пляцоўцы ля Палаца спорту пройдзе прамая трансляцыя парада, кожны жыхар зможа паглядзець яго".
У Мінску свая насычаная праграма ў кожным раёне. У экалакацыях больш за 20 пляцовак сустракаюць гасцей. Канцэрты, сямейныя фестывалі, выставы, спартыўныя конкурсы праходзяць побач з домам.