3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік
Аўтар:Станіслаў Рабцаў
18 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Беларусы ўсіх прафесій і ўзростаў выходзяць на генеральную ўборку. Многія - на сваіх рабочых месцах. Іншыя - на самых розных аб'ектах, у тым ліку будаўнічых.
Хтосьці саджае сямейнае дрэва, хтосьці ўпершыню бярэ ў рукі лапату - і ўсе становяцца суаўтарамі стваральнай працы на карысць Радзімы.
Марафон чысціні і добраўпарадкавання праходзіць ва ўсіх раёнах Мінска. Глянец наводзяць у парках, скверах, на прыдамавых тэрыторыях, мемарыяльных комплексах і гістарычных аб'ектах.
Далучыцца да рэспубліканскага суботніка запрашаюць усіх беларусаў. У кожным раёне сталіцы арганізаваны пункты выдачы інвентара і пасадачнага матэрыялу. З адрасамі можна азнаёміцца на сайце Мінгарвыканкама.















