3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
У галерэі "Арт Хаос" праходзіць акцыя "Любоў дзейнічае!" у дапамогу хоспісам
Акцыя дапамогі людзям, якім патрэбна асаблівая ўвага і міласэрнасць "Любоў дзейнічае!" традыцыйна праходзіць у сталічнай галерэі "Арт Хаос".
Напярэдадні Раства галерэя запрашае патэнцыяльных дабрачынцаў на выставу-кірмаш айчынных мастакоў. Усе выгандляваныя ад продажу карцін сродкі па выніку праекта пойдуць адрасна ў фонд "Цэнтра Дапамогі Жыццю".
Гэтая дабрачынная арганізацыя ахоплівае хоспісы ў Мінску і Гродне, а таксама 4 аддзяленні сястрынскага догляду ў Гродзенскай вобласці. Ініцыятыва ставіць сваёй мэтай аблегчыць жыццё людзей, у якіх дыягнаставаны тэрмінальныя стадыі анкалагічных захворванняў.
"Па выніках выставы на сабраную суму будзе закуплена неабходная колькасць медыцынскай тэхнікі для стацыянараў і для ўстановы "Цэнтр Дапамогі Жыццю", - сказаў дырэктар сацыяльна-дабрачыннай установы "Цэнтр Дапамогі Жыццю" Алег Гарбачоў.
Дабрачынная выстава-продаж праходзіць сёмы раз. Прыняць удзел у акцыі "Любоў дзейнічае!" можа любы жадаючы.















