3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
У Мінску прайшоў абласны этап нацыянальнага фестывалю патрыятычнай песні "Салдацкі канверт"
Памятаем і ганарымся. "Салдацкі канверт" разгарнулі ў Цэнтральным рэгіёне. Фестываль патрыятычнай песні, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стаў сімвалам адзінства і павагі да гісторыі.
29 выканаўцаў прадэманстравалі свае таленты ў розных намінацыях - ад салістаў да вакальных ансамбляў. Тэматыка кампазіцый ахапіла як песні ваенных часоў, так і сучасныя творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.
Пераможцы абласнога этапа працягнуць конкурсныя спаборніцтвы ў нацыянальным туры. Далей чакае міжнародны этап. У маі яго прыме расійскі Стаўрапаль.