3.35 RUB
3.47 USD
3.62 EUR
У Мінску пройдзе пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Саюзнай дзяржавы - на парадку дзясяткі пытанняў
У Мінску 27 верасня збіраецца Група высокага ўзроўню Саюзнай дзяржавы. На парадку некалькі дзясяткаў пытанняў, якія закранаюць двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
Пра што будуць гаварыць сёння і ў якім фармаце пройдзе пасяджэнне, расказала Святлана Лук'янюк.
У Мінску адкрываецца пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Саюзнай дзяржавы. Такі фармат, дарэчы, не новы. Папярэдняе пасяджэнне групы праходзіла гэтым летам у Смаленску.
Трэба сказаць, што фармат дзейнічае з 2012 года, і група - у дапамогу Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы. Разглядаюцца самыя актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Як было заяўлена раней, на парадку не менш за два дзясяткі пытанняў з розных сфер: транспарту, аховы здароўя, інфармацыйных тэхналогій.
Сёння будуць гаварыць аб чыгуначных перавозках паміж гарадамі Беларусі Расіі, гэта датычыцца пасажырскіх і грузаперавозак. Улічваючы, што ў нас адзіная эканамічная прастора, адзіны рынак, то ўздымецца пытанне аховы праў спажыўцоў.
Размова пойдзе і аб падрыхтоўцы пасяджэнняў, што чакаюцца найбліжэйшым часам, - гэта саюзны Савет Міністраў і Вышэйшы дзяржсавет. Абмяркуюць тэмы, якія будуць разглядацца на ўзроўні прэм'ер-міністраў Саюзнай дзяржавы, а таксама кіраўнікоў дзяржаў.
Нагадаем, што з беларускага боку выступіць сустаршыня Групы высокага ўзроўню - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, з расійскага - віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Аляксей Авярчук і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Прэзідэнт
Усе
Палітыка
Усе
Грамадства
Усе
У свеце
Усе
Рэгіёны
Усе
Здарэнні
Усе