3.86 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
У Мінску вызначылі ўдзельнікаў "Цягніка Памяці - 2026": іх імёны пакуль у сакрэце
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Мінску вызначылі юных пасажыраў "Цягніка Памяці". Праект Саюзнай дзяржавы сёлета прымеркаваны да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Каб трапіць у праект, неабходна перамагчы ў рэспубліканскім конкурсе "Я - патрыёт сваёй краіны". Усяго было пададзена больш як 12 тысяч заявак з усёй Беларусі. Атрымаць запаветны білет у падарожжа змаглі толькі 40 школьнікаў старэйшых класаў. Іх імёны пакуль у сакрэце.
Сёлета праграма абяцае быць насычанай. Асаблівую ўвагу надаюць наведванню памятных і знакавых месцаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У маршруты ўключаць культурныя, гістарычныя і прамысловыя аб'екты гарадоў Беларусі і Расіі. Запрасіць плануюць пасажыраў з 15 краін былых савецкіх рэспублік.















