3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
У рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё!" плануецца пасадзіць 24 тыс. га маладога лесу
У Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!". Асноўны фронт прац - у найбольш пацярпелых ад летняга разгулу стыхіі Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Стаіць задача за гэту вясну аднавіць усе ветравальна-бураломныя ўчасткі. У цэлым па краіне гэта без малога 7 тыс. га. Напярэдадні на адной з пасек Салонскага лясніцтва Жлобінскага лясгаса працаваў працоўны дэсант пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна. Як вынік - высаджаныя на плошчы 2,5 га 15 тыс. маладых дрэў.
Каб далучыцца да акцыі, досыць звязацца з лясгасам або лясніцтвам і заявіць пра сваё жаданне. Добраахвотнікаў забяспечаць інвентаром і пасадачным матэрыялам з гадавальнікаў. Усяго сёлета ў Беларусі плануецца пасадзіць маладыя лясы на тэрыторыі 24 тыс. га.