3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
У Шклоўскім раёне рэалізуюць буйныя інвестпраекты: новы масларобны завод і рамонтнае прадпрыемства
Аўтар:Андрэй Ястрабаў
Развіццё малых гарадоў - адзін з прыярытэтаў дзяржпалітыкі. Гэта і стварэнне неабходнай інфраструктуры, і ўвесь аб'ём сацыяльнай сферы. Моцная краіна - гэта моцныя рэгіёны, аб гэтым не раз гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. І галоўныя лакаматывы тут - сучасныя прадпрыемствы.
Так, у Шклоўскім раёне рэалізуюць адразу некалькі інвестпраектаў. На неабходнасць "перазагрузкі" раёна не раз зважаў кіраўнік дзяржавы, наведваючы сваю малую радзіму. Сучасныя вытворчасці і новыя рабочыя месцы - гэта тое, што дасць магчымасць развівацца рэгіёну (гл. відэа).















