3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Удзел у выставе TIBO-2026 возьмуць 70 вядучых IT-кампаній Беларусі і Расіі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
XXXI Міжнародная спецыялізаваная выстава TIBO-2026 афіцыйна адкрылася. 70 вядучых гульцоў IT-рынку Беларусі і Расіі з 26 па 29 мая на "Мінск-Арэне" прапанауюць свае прадукты і сэрвісы.
Амаль два дзясяткі профільных секцый закрануць пытанні лічбавізацыі прамысловасці, гандлю і АПК, абароны персанальных даных і інтэлектуальнай уласнасці, працы з вялікімі данымі і выкарыстанне беспілотных сістэм.
Ключавая тэма - "штучны інтэлект - драйвер тэхналагічнага развіцця".
На пляцоўцы "Мінск-Арэны" праходзіць Форум высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры, а таксама спецыялізаваная выстава "Транспарт і лагістыка - 2026". Прапанавалі і электрааўто.















