3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Вясновыя палявыя работы набіраюць абароты ў Мінскай вобласці: сяўбу пачалі аграрыі 20 раёнаў
Аўтар:Аляксей Кандраценка
Поўдзень - першы, а за ім і ўсе рэгіёны: сельгасарганізацыі Мінскай вобласці ўсё актыўней уключаюцца ў вясновыя палявыя работы. Задзейнічана амаль 6 тыс. адзінак тэхнікі. Да сяўбы прыступілі аграрыі 20 раёнаў. Усяго трэба засеяць больш за 70 тыс. га яравых збожжавых, плюс 300 тыс. га кукурузы.
Адначасова "падкорм" угнаеннямі атрымліваюць і азімыя культуры, пасеяныя яшчэ з восені. Хлебаробы Смалявіцкага і Нясвіжскага раёнаў расказалі, як будучы ўраджай умацоўвае мясную жывёлагадоўлю (гл. відэа).















