3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Як праблемныя тэрыторыі паўднёвага ўсходу Магілёўшчыны сталі паўнавартасным месцам для жыцця
Аўтар:Антон Малюта
У кожным кутку нашай краіны ёсць свае асаблівасці, звязаныя з геаграфічным становішчам або гісторыяй, часта не самай лёгкай. Канец красавіка - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Маштаб трагедыі - чвэрць тэрыторыі краіны. Многія хацелі паставіць на іх крыж, але Аляксандр Лукашэнка ў першыя гады прэзідэнцтва дакладна акрэсліў: "Тут павінна быць жыццё". Сёння гэта не проста жыццё, а пастаянны рух наперад.
Перамесцімся на паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці. 7 пацярпелых раёнаў атрымалі другі шанц для развіцця. Указам Прэзідэнта прадугледжаны шэраг ільгот і падатковых прэферэнцый. Іх увялі ў 2015 годзе і прадоўжылі ў 2020-м. Калі завершыцца чарговая пяцігодка, вызначаць, у якіх умовах рэгіён будзе працаваць далей (падрабязнасці ў відэа).